Сёння выхавацель сярэдняй группы №8 запрасiла выхавальнiкаў на кірмаш у мінулае. А трапіць туды iм дапамаглi паветраныя шары. На кірмашы дзеці пагулялі, паразмаўлялі i павесялісь. Сапраўдныя беларусы добра размаўляюць на беларускай мове. А раз выхавальнiкi ведаюць многа слоў на беларускай мове, то згадзiлiся пагуляць у гульню "Перакладчык", цiкавым словам для iх стала слова- кiрмаш. З iнтарэсам прайшоў час, дзецi пабывалi па розных гандлёвых радах - «Хлебабулачныя вырабы», «Стравы з бульбы», «Адзенне», «Цацкi для дзiцячай забавы», пагулялi у гульню «З чаго зроблена?», «Апранi ляльку», « Любiмыя стравы з бульбы», «Мiхасiк», успомнiлi казку «Пшанiчны каласок», прымаўкi, прыказкi, чыстагаворкi аб хлебе. Забава накiравана на развiццё навыкаў разумення беларускай мовы, уменне адказваць на пытанні дарослага, развіццё пазнавальных і моўныя здольнасцей.