Шмат казак ёсць на свеце! Жывуць яны доўга-доўга. Няма на зямлі таго чалавека, які не любіў бы казкі. Казкі выхоўваюць у дзяцей працавітасць, дабрыню, узаемадапамогу, а таксама любоў да роднай мовы. Сёння выхаванцы сярэдняй групы №8 адправілiся на казачны фэст, дзе ўспомнілi казкі, складзеныя беларускім народам. Весела з задавальненнем дзецi выконвалi практыкаваннi, апраналiся ў казачных герояў. На дапамогу прыйшоў Пiлiпка - сынок, які прапанаваў пагуляць у гульні: «Хто ў казцы жыве?»,«Крок за крокам»,«Намалюй загадку і пачуй адгадку», «Як вас зваць-велічаць?». Казачны фэст выклікаў вялікі эмацыйны водгук у дашкольнікаў.



