
Вось мы і дачакаліся новай пары года - Вясны. У даўнія часы дзяўчаты збіраліся на ўзгорках і спявалі вяснянкі, песні, у якіх клікалі вясну, вадзілі карагоды. Падчас карагодаў і спявання песен, дзяўчаты падкідвалі ўверх печыва ў выглядзе птушак - жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было хутчэй выклікаць надыход вясны. З мэтай далучэння выхаванцаў да беларускага народнага слова, народных звычаяў у ДУА "Дзіцячы сад №1 г. Мікашэвічы" прайшло фальклорнае свята "Гуканне вясны". Развіваючы творчы патэнцыял дзяцей праз беларускі фальклор, мы захоўваем нашыя традыцыі.







