Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.01.2019

КАЛЯДНАЯ КАЗКА

Вялікую радасць на вуліцы, у хаты

Прынеслі Каляды – зімовыя святы.

Прынеслі забавы, і жарты, і песні,

Загадкі, і гульні, і танцы і песні.

Не спі, пані скрыпка, і бубен прачніся

Калядныя святы ў нас пачаліся.

   Каляды – гэта свята, якое адзначаецца са старажытных часоў. Каляды захаваліся ў народнай традыцыі, захаваліся ў літаратуры, у песнях, казках. На Каляды людзі весяляцца, многа спяваюць, пераапранаюцца і ходзяць па хатах. Да каго Каляда завітае, таму пашчасціць на цэлы год.

   Далучэнне да народных святаў садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і пашырае веды пра беларускую культуру. На святочнай нядзеле ў нашым дзіцячым садку прайшлі Калядкі, у якіх удзельнічалі і дарослыя, і дзеці. 

   Сёння нашыя выхаванцы прыйшлi калядаваць да Гаспадынi, якая вельмi рыхтавалася да Каляд: прыгатавала стравы, зварыла куццю i пачаставала ёю Дзеда Мароза. 

  

    

   Калядоўшчыкi павесялiлi Гаспадыньку, пагулялi з мядзведзем, вадзiлi карагод i пелi калядныя песнi.

 

   На свята да дзяцей калядоўшчыкі прынеслі Калядную Зорку, і пад яе святло ў  гэты дзень усе дзеці і дарослыя жадалі друг другу шмат здароўя, радасці і поспехаў.

 

 

    Толькi калядоўшчыкi не заўважылi, что чорт забраў казу.

I сталi выхаванцы танцаваць, каб казу вызвалiць.

 

 

   Потым калядоўшчыкi пашлi калядаваць па групах, дзе спявалi калядныя песнi i жадалi шчасця.

 

   Удзельнічаючы ў такіх мерапрыемствах, дашкольнікі далучаюцца да беларускай культуры і традыцый.

 

Вiншуем з Калядкамi!!!

Фотоматериалы

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно