На працягу года дзеці старэйшай групы №4 знаёміліся з беларускім мастацтвам і беларускімі мастакамі. I ў гэты чацвер на занятку дзеці пазнаёміліся з творчасцю беларускага мастака І. Хруцкага. Выхавацель падвёў да разумення зместу карцін, сэнсу і сродкаў выразнасці, фарміраваў ўменне даваць эстэтычную адзнаку работы майстра, суадносячы яго настрой са сваім асабістым вопытам і пачуццямі. Дашкольнікі гулялі ў сюжэтную гульню "На выстаўцы". Усё гэта выхоўвае ўнутраны свет, далучае да беларускага мастацтва.
