Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.05.2019

Экскурсія па роднаму гораду

  Кожны чацвер у нашай дашкольнай установе праходзіць беларускамоўны дзень. Гэты чацвер таксама не стаў выключэннем. У гэты дзень звычайна выхавацелі разам са сваімі выхаванцамі працягваюць знаеміцца з гісторыяй нашай Радзімы, яе традыцыямі, святамі. Вельмі цікавіць дашкольнікаў гісторыя нашага роднага горада Мікашэвічы. І вось у гэты раз выхаванцы старэйшай групы №4 разам з выхавацелем адправіліся знаеміцца са славутасцямі і цікавымі месцамі нашай малой Радзімы. Незвычайныя і  цікавыя скульптуры размешчаны каля Палаца Культуры. Дзецям вельмі спадабалася фатаграфавацца з імі. Выхавацель дашкольнай адукацыі з вялікім інтарэсам паведаміў пра дзеда Мікаша, і аб тым, як з'явілася назва нашага горада. Дальнейшы шлях прайшоў праз дзіцячую бібліятэку, наведванне якой стала ўжо добрай традыцыяй для выхаванцаў нашай дашкольнай установы.

  Экскурсія спрыяла ўзбагачэнню і пашырэнню ўяўленняў выхаванцаў аб родным горадзе, яго славутасцях, выхаванню беражлівых адносін да кніг, жаданні іх чытаць.

Фотоматериалы

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно