Свята, свята Каляда, весялей цябе няма.
Сёння ў нас Калядкi, блiны ды аладкi!
Ой, ладачкi-ладкi, пляскаем у ладкi!
Ой, ладачкi-ладкi, святкуем Калядкi!
Сумных сёння тут няма: цешаць гульнi розныя,
Цешыць нас усiх зiма – снежная, марозная!
Ходзiм, ходзiм грамадой, усiх вiншуем з Калядой!
Нiводну групу не мiнаем, са святам усiх вiтаем!
Вяселыя калядкi – да нашай хаткi!
Песнi, танцы не ў цiшы.
Весялiмся ад душы.
Каляды здаўна былi адным з наiбольш цiкавых i распаўсюджаных зiмовых свят, якое азначае паварот сонца з зiмы на лета. Святочныя калядныя традыцыi з’яўляюцца важнай часткай народнай культуры. Вось i сёння ў нашым садку адбылося святкаванне Каляд.
У госцi да дзяцей завiталi калядоўшчыкi з Каляднай зоркай. Каза-весялуха, якая сiмвалiзуе дабрабыт i багаты ўраджай, якую дзецiў карагод бралi, ёй дагаджалi, ды прысмакi розныя давалi.Цыганка таргавала Каровай гаспадыне i гаспадару, варажыла. Усе разам яны стварылi атмасферу вясёлага народнага свята. Праз прыказкi i прымаўкi, калядныя песнi, народныя музычныя гульнi, карагоды дзецi атрымалi магчымасць далучыцца да традыцый народнай культуры.
Вясёлы настрой, смех, гумар, вiншаваннi, панавалi на свяце. А якое ж свята без пачастункаў, падзяк за шчырыя пажаданнi? Шмат станоўчых пачуццяў i ўраджанняў ад свята атрымалi не толькi выхаванцы, але i дарослыя.