Радзіма – гэта, канешне, родная мама, белы бусел на даху, першы веснавы дожджык, першыя кветкі. Гэта незвычайныя людзі побач з табой, чыя дабрыня сагравае, чыя сіла падымае над горам і бядой. Радзіма - гэта месца, дзе ты нарадзіўся. Гэта твой любімы паселак, родная вуліца. Можна многа i многа гаварыць пра Беларусь.
Так, з мэтай замацавання i развiцця прадстаўленняў у нерэгламентаванай дзейнасцi, дзецi старэйшай группы №9 з задавальненнем папрацавалi з новым і цікавым лэпбукам «Мая Радзiма Беларусь», які зрабіла выхавацель дашкольнай адукацыі Петравец В. М. Выхаванцы пагулялi ў гульню «Пазнай i назавi», дзе адказвалi ў якiх беларускiх казках прысутнiчаюць жывёлы: заяц, воўк, мядзведзь i лiса, адгадвалi сiмвалы рэспублiкi, яшчэ раз назвалi беларускiя цацкi. У гульневай сiтуацыi «Паглядзi i размалюй», дзецi займалiся размалёўкамi транспарту i элементаў беларускага нацыянальнага касцюма, з зайдросцю разглядалi і расказвалi аб прадметах дэкарэтыўна- прыкладнога мастацтва (вырабы з льну, глiны, дрэва, лазы), прынялi ўдзел у гульне «Назавi музычны iнстумент». Вельмi цiкава прайшоў час, нiхто не сумаваў. Занятак выхоўвае культуру талерантнасцi, дружалюбных адносiн і вытрымку.
Радзiма
Радзiма ў нас бязмежная,
слякотная i снежная.
Радзiма ў нас цудоўная,
Багаццяў розных поўная.
Радзiма ў нас магутная, ва ўсiм Сусвеце чутная.
Радзiма ў нас лагодная,
Нiбы матуля родная.
А самае галоўнае:
Усе ей дзецi— роўныя
Артур Вольскi