У госці да выхаванцаў сярэдняй групы №2 прыйшоў хлопчык Янка. У кошыку ен прынес малюнкі з выявамі беларускага адзення і дзіцячы беларускі слоўнік. Дзеці пагулялі з Янкам у гульню з мікрафонам "Радыё": "Увага, увага! Загубіўся хлопчык, апрануты ў сінія шорты і блакітныя шкарпэткі". І ўсім удзельнікам гульні патрэбна было знайсці гэтага хлопчыка.
Потым выхаванцы навучылі госця раскладваць адзенне па сезонах і пагулялі ў рухомую гульню "Капалюш". Вельмі спадабалася дзецям гульня "Эксперты", у якой патрэбна было кожнаму ўзяць кусочак тканіны і даследаваць яго ўласцівасці.
Размаўляць на роднай мове выхаванцам вельмі падабаецца, і яны з нецярпеннем будуць чакать наступны чацвер.




