"Храбры певень"
Па надворку певень ходзіць,
За сабою куры водзіць.
І крычыць: "Сюды! Сюды!"
Як кіўне ён галавою,
Сыплюць куры чарадою, як адна бягуць туды.
А калі хто кур пужае, певень грозна загукае:
"Хто такі там? Хто такі?" (Я. Колас)
Сёння ў госці да выхаванцаў сярэдняй группы №4 прыходзіў пеўнік, які шукаў сабе сяброў. Дзеці чыталі яму вершы на роднай мове, гулялі ў беларускія гульні, а потым вырашылі дапамагчы пеўніку, і зрабілі для яго сяброў з пласціліну. Натхненна працавалі, і вось што у нас атрымалася!
Пеўнікі, вы пеўнікі!
Залатыя грабеньчыкі!
Дружна да мяне бягуць.
І зярняткі ўсё нясуць!