Кожны чацвер у нашай дашкольнай установе беларускамоўны дзень. У гэты дзень выхаванцы сярэдніх і старэйшых груп размаўляюць па-беларуску, вучаць новыя беларускія словы, знаёмяцца з беларускімі традыцыямі.
Сёння выхаванцы сярэдняй групы №4 віталі госцю Арынку. Дзяўчынка хутка бегла да дзяцей на занятак, але упала і вымазала свой фартух. Дзеці паабяцалі Арынке дапамагчы і ўсё выправіць. І для Арынкі упрыгожылі фартухі. А за гэта яна пазнаеміла з беларускай народнай гульнёй “Ручнік”.