Сёння ў старэйшай групе №8 прайшла забава «Гуканне вясны».
Педагог імкнулася далучыць дзяцей да вытокаў беларускай народнай культуры праз гульні, песні, танцы, загадкі і пацешкі.
Забава прайшла цалкам на беларускай мове. Гэта выдатная магчымасць для дзетак прадэманстраваць свае таленты ў выкананні вуснай народнай творчасці і тым самым парадаваць родных.
Разам з Мiкiтай дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні.
Забава, несумненна, прыўнесла ў жыццё дзяцей старэйшай групы атмасферу вясновай радасці і шчасця.
У канцы забавы Вясна пачаставала дзяцей абаранкамі.