Сёння ў старэйшай групе №11 прайшоў занятак-гульня «Беларусь-мая Айчына». Дзеці даведаліся, чаму наша краіна носіць такую назву, пазнаеміліся з сімваламі нашай краіны. Выхаванцы разглядалі глобус і знаходзілі на ім Рэспубліку Беларусь і краіны-суседзі. Асаблівую цікавасць выклікалі гульні-ліпучкі: "Апрані ляльку ў беларускі нацыянальны касцюм","Знайдзі стравы беларускай кухні". Дадзены занятак садзейнічаў замацаванню ўяўленняў выхаванцаў аб своёй Радзiме, гонару за яе, развіццю пачуцця патрыятызму .