Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

04.02.21

"Беларуская хатка"

Паўнацэннаму маўленчаму развіццю дзіцяці ў многім садзейнічае арганізацыя педагогам нерэгламентаванай дзейнасці ў другой палове дня. У гэты час адбываецца неўсвядомленнае засваенне беларускай мовы. Навучанне ажыцяўляецца на аснове далейшага развіцця і ўдасканаленняў маўленчых навыкаў набытых раней. Беларуская мова як родная ўводзіцца для дзіцяці як натуральны спосаб самавыражэння. Вось і ў старэйшай группе №8 выхаванцаў зацікавіў прыход да іх ў госці лялькі Алесі, якая пазнаёміла дзяцей з бытам беларусаў удаўніну.

Вельмі спадабаўся выхаванцам макет беларускай хаткі. Яны з задавальненнем арганізавалі рэжысёрскую гульню, у якой узялі на сябе ролі бабулі, дзядулі, коціка-варкоціка, і іх гасцей. У печы пяклі аладкі, смажылі яечню і гатавалі іншыя стравы.

 Такога роду адукацыйная сітуацыя накіравана на фарміраванне ў выхаванцаў уменняў і навыкаў вуснага маўлення на роднай мове, фарміраванне камунікатыўнай кампетэнтнаасці, элементаў творчасці ў зносінах.

Фотаматэрыялы

Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова