Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

03.03.22

Матулі ў Дзень 8 Сакавіка

   Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка - гэта цудоўнае свята, якое напаўняе свет добрымі ўсмешкамі, шчырымі прызнаннямі ў каханні нашым матулям, бабулям, сёстрам. Няма нічога лепшага на гэтым свеце ласкавага дакранання матуліных рук, іх мудрага добрага слова. Яны ствараюць утульнасць у хаце, напаўняюць жыццё сваіх родных і блізкіх любоўю, нясуць прыгажосць і пяшчоту, саграваюць душэўным цяплом, дзеляцца сваім пазітывам і натхняюць на перамогі.

   У нашай дашкольнай установе адукацыі прайшлі святочныя ранішнікі, прысвечаныя першаму вясноваму святу 8 сакавіка, у якіх бралі ўдзел выхаванцы, педагогі.

    

    Дзеці з вялікім задавальненнем віншавалі сваіх мам і бабуль, дарылі самыя розныя музычныя падарункі: забіяцкія, вясёлыя песні, танцы, вершы, музычныя гульні. Святы прайшлі весела і цікава. Ранішнікі, несумненна, унеслі ў жыццё дзіцячага сада атмасферу вясновай радасці і шчасця.

 

 

 

Фотаматэрыялы

Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова