Метадычны фестываль "Педагагічная знаходка"
З 14 сакавіка па 18 сакавіка 2022 года ў адпаведнасці з гадавым планам работы, у ДУА "Яслі - сад №1 г. Мікашэвічы" праходзіў тыдзень педагагічнага майстэрства "Педагагічная знаходка".
Мэта тыдня педагагічнага майстэрства - абмен вопытам па выкарыстанні новых педагагічных тэхналогій, форм і метадаў работы з дзецьмі па фарміраванні асноў бяспекі жыццядзейнасці.
Падчас заняткаў педагогі выкарыстоўвалі розныя метады і прыёмы: навадныя пытанні, гутаркі, гульні і практыкаванні, мастацкае слова, гімнастыку, сустракалі казачных герояў, прымянялі ІКТ, ТСО і інш. Пасля правядзення заняткаў выхавальнікі праводзілі самааналіз па мэтам і задачам, якія стаялі перад імі. У аналізе занятку актыўна прымалі ўдзел усе педагогі, якія адзначалі станоўчыя бакі працы выхавацеля, метадычнае напаўненне заняткаў, веды і актыўнасць дзяцей.
Па выніках мінулага тыдня з радасцю можна зрабіць выснову аб тым, што прагледжаныя заняткі натхнілі педагогаў на далейшую плённую работу па развіццю і ўдасканаленню сваіх прафесійных навыкаў.