Рассыпістая аплікацыя
З дзецьмі 2-ой малодшай групы нумар 10 была праведзена аплікацыя з выкарыстаннем нетрадыцыйнага матэрыялу: каляровая соль.
У ходзе выканання работы дзеці замацоўвалі назвы колеры святлафора, а таксама знаёміліся з уласцівасцямі солі. Таксама дзеці вучыліся выкарыстоўваць соль, як сродак для творчасці. На працягу ўсяго занятку дзеці былі захоплены і зацікаўлены. Дзеці развівалі сваю творчую фантазію, самастойнасць у складанні кампазіцыі, дробную маторыку пальцаў рук.